Naviny Songtext
von Leibonik
Naviny Songtext
Онлайнер, чарговы
Рэпартаж з Камароўкі
Ягадна-пладовыя
Замалёўкі
Няма агню, толькі дым
Саду грук вішнёвага
Навіны ў тым
Што нічога новага
Жыццё як жыццё
Моўчкі пра вайну
Колькі дасцё
Столькі й праглыну
Шырацца пасевы
Вусатага гароху
Зноў ідуць залевы
А так усё патроху Працоўным калектывам –
Прэміі бесперабойна
"Ну куды ты з негатывам?
Дай пажыць спакойна!"
Сыплю солі цэзію
Штодня у вермішэль –
А што там піша пра рэпрэсіі
Яхіна Гузель?
Праз сраку й на каленцы
Зарабіў, што маю
Я ж, бля, інтэлігенцыя
Кніжкі чытаю
Ля самага краю
Тут не чутна ні гука
Сам сабе наракаю
Чытай навіны, сука
Як бы ні стараўся, усё роўна я не здолею
Схавацца ад навінаў у ментальную Манголію
Да самых найутульнейшых унутраных Маёркаў
Далятаюць хвалі Радыё Тысячы Пагоркаў
Дыхай над картопляй
Люстэрка замест тута
Кропля за кропляй –
Карысная атрута
Антыбіётыкі з цвілі
Здароўе падналадзілі
Троху зарабілі
Крыху наданацілі
Дэтокс перад сном
Ніякіх публікацый
На канапе ў рукі том
На вокладцы Гарацый
Там прылёт па вакзалу
Сем дзіцячых трупаў
"Так і трэба салу"?
"Лезлі ў залупу"?
Хочацца спакою?
Як далай-лама?
Без стрэсу, без бою?
Каб усё нармальна, мама?
Як індэец сіу
З дзікім светам быць ў гармоніі?
А Беларусь любіў?
13 год калоніі
Гумавым берцам
Хрыбет папалам
Што там застаецца
У рэшце рэшт нам?
Легчы ў дамавіну
З телефонам поруч?
Покуль сам не стаў навінай
Чытай навіны, сволач
Як бы ні стараўся, усё роўна я не здолею
Схавацца ад навінаў у ментальную Манголію
Да самых найутульнейшых унутраных Маёркаў
Далятаюць хвалі Радыё Тысячы Пагоркаў
Рэпартаж з Камароўкі
Ягадна-пладовыя
Замалёўкі
Няма агню, толькі дым
Саду грук вішнёвага
Навіны ў тым
Што нічога новага
Жыццё як жыццё
Моўчкі пра вайну
Колькі дасцё
Столькі й праглыну
Шырацца пасевы
Вусатага гароху
Зноў ідуць залевы
А так усё патроху Працоўным калектывам –
Прэміі бесперабойна
"Ну куды ты з негатывам?
Дай пажыць спакойна!"
Сыплю солі цэзію
Штодня у вермішэль –
А што там піша пра рэпрэсіі
Яхіна Гузель?
Праз сраку й на каленцы
Зарабіў, што маю
Я ж, бля, інтэлігенцыя
Кніжкі чытаю
Ля самага краю
Тут не чутна ні гука
Сам сабе наракаю
Чытай навіны, сука
Як бы ні стараўся, усё роўна я не здолею
Схавацца ад навінаў у ментальную Манголію
Да самых найутульнейшых унутраных Маёркаў
Далятаюць хвалі Радыё Тысячы Пагоркаў
Дыхай над картопляй
Люстэрка замест тута
Кропля за кропляй –
Карысная атрута
Антыбіётыкі з цвілі
Здароўе падналадзілі
Троху зарабілі
Крыху наданацілі
Дэтокс перад сном
Ніякіх публікацый
На канапе ў рукі том
На вокладцы Гарацый
Там прылёт па вакзалу
Сем дзіцячых трупаў
"Так і трэба салу"?
"Лезлі ў залупу"?
Хочацца спакою?
Як далай-лама?
Без стрэсу, без бою?
Каб усё нармальна, мама?
Як індэец сіу
З дзікім светам быць ў гармоніі?
А Беларусь любіў?
13 год калоніі
Гумавым берцам
Хрыбет папалам
Што там застаецца
У рэшце рэшт нам?
Легчы ў дамавіну
З телефонам поруч?
Покуль сам не стаў навінай
Чытай навіны, сволач
Як бы ні стараўся, усё роўна я не здолею
Схавацца ад навінаў у ментальную Манголію
Да самых найутульнейшых унутраных Маёркаў
Далятаюць хвалі Радыё Тысячы Пагоркаў
Lyrics powered by www.musixmatch.com